r/belarus • u/KimkaCat • 13d ago
Палітыка / Politics Бяз Лукашэнкі - назад у ліхія 90-я?
На працягу выбарчай кампаніі 2020-га Лукашэнка як ніколі актыўна пужаў вяртаньнем у “ліхія 90-я” ў выпадку ягонага сыходу. Арганізаваная злачыннасьць сапраўды можа дасягнуць вялікіх памераў, але калі пайсьці па шляху Грузіі ці Эль-Сальвадору, то можна ўсё зачысьціць.
То бок, усе гэтыя ягоныя пагрозы па-сутнасьці хлусьня. Бо праўда ў тым, што народ баяўся не столькі недзяржаўнай мафіі колькі дзяржаўнай. А менавіта — калі “незалежнасьць звалілася нам на галаву” ў вельмі многіх былі прыстойныя сумы на банкаўскіх рахунках. Урад выдатна ведаў, што робіць калі штучна арганізаваў гіпэрінфляцыю і выключна прывілеяваным ці інакш кажучы “сваім” раздаў дармовыя крэдыты. Усё было зроблена чыста “па-Леніну”, пра што пазьней.
Гэтыя грошы неабходна было неадкладна ў нешта ўкладаць таму з’явіліся розныя “фірмы”, а хто баяўся камэрцыйнай рызыкі рабілі адзінае лягічнае, што можна было зрабіць у такой сытуацыі - ўкладаліся ў нерухомасьць. Так і з’явіліся ўсе гэтыя катэджныя пасёлкі. Людзь проста бачылі, што іх абводзяць вакол пальца на іхных уласных вачох і захацелі справядлівасьці.
І Лукашэнка разам з Кебічам былі менавіта кандыдатамі ад той самай улады. Проста Лукашэнка аказаўся больш маладым, энэргічным і г.д. І ён паабяцаў “навесьці парадак”. То бок, атрымліваецца прагаласавалі за самага таго “мафіёзі”. Што ён зрабіў? Усё проста. Разагнаў усе гэтыя вулічныя гоп-стоп банды - хто ў турму, хто ў Расею. Усё гэта шырока асьвятлялася ў медыях як “гераічныя ворганы змагаюцца з злачынствам”.
Але як я ўжо адзначыла, што каб разабрацца з такім відам злачыннасьці псыхапатычны дыктатар далёка не патрэбны. Дастаткова проста жорсткага лідара. А што да дзяржаўнай мафіі - то бок, што датычыцца непасрэдна кішэняў грамадзян, то яны ўжо былі пустыя. Спыняць ужо не было чаго. Хіба, пабаўбатаў ён тады, як заўсёды, нешта наконт “вяртаньня ўкладаў” і кропка.
То бок, прыход Лукашэнкі быў не сымбалем змаганьня з мафіёзным урадам, а ягонай легалізацыяй. А зараз пранікнем у прыроду гэтай самой мафіі. Партыі ж ужо не было. Ва урадзе ўсе думаюць па-рознаму, але ўсё гэта было арганізавана і выканана даволі чотка. Болей за тое - ў палітычным сэнсе яно было зроблена менавіта каб прывесьці Лукашэнку ва ўладу. Лукашэнку ўзялі ў КДБ яшчэ падчас службы ў войску. Дарэчы, ў Расеі паўтарылі практычна тое ж самае прывёўшы Пуціна.
Зараз, чаму зрабілі “па-Леніну”. Бо гэта па-сутнасьці тая ж калектывізацыя. Калі ў вас ёсьць той жа рахунак у банку, то вы - чалавек заможны і такога прымусіць рабіць “што скажуць” цяжка. Трэба было людзей зрабіць галечымі, то бок, “раскулачыць”. Можна назваць гэта “гібрыдным раскулачваньнем”. То бок, грошы аселі ў прыватных кішэнях, але гэта кішэні чэкістаў. А ў іх “ідэі”! То бок, яны лічаць сябе ня меньш як “сьвятымі”, што вядуць народ да “сьветлай будучыні”. Адным словам, хворыя людзі.
Гэта значыць, што ворганы бясьпекі дэмакратычная Беларусь мусіць ствараць з нуля. Вось так: цалкам зьліквідаваць КДБ і ствараць дэмакратычныя прафэсійныя ворганы бясьпекі, дзе будзе асобна контрвыведка, зьнешняя выведка, ваенная контрвыведка і ўрадавая сувязь, то бок адзіны ворган замест КДБ ствараць таксама недапушчальна. Ляяльнымі яны мусяць быць толькі Канстытуцыі, згодна якой Рэспубліка Беларусь гэта прававая дэмакратычная дзяржава. Губляць тут ужо няма чаго. Чэкісты ўжо ледзь не кожны дзень кагосьці выкрадаюць-забіваюць.
2
u/kitten888 13d ago
Лукашэнка разам з Кебічам былі менавіта кандыдатамі ад той самай улады. Проста Лукашэнка аказаўся больш маладым, энэргічным
Лукашэнка ў выбары 1994 наогул быў спойлерам. Кебіч адчуваў, што як выйдзе да другога тура выбараў з Лукой, то пэўна пераможа дурня. Лука працаваў на Кебіча, каб адцягнуць выбарцаў у Зянона Пазняка.
Сярод маіх сваякоў былі людзі, што збіраліся галасаваць за Зянона, але раптоўна надалі Луку перавагу. Лука выглядаў і размаўляў як свой чалавек, не камуніст, прыязна ставіўся да Расеі, а газеты друкавалі антырасейскія артыкулы Зянона. Гэта схіліла выбарцаў на бок Лукі.
1
u/kitten888 13d ago
ворганы бясьпекі дэмакратычная Беларусь мусіць ствараць з нуля
Люстрацыя прыносіць найбольшую карысць для дасягнення вашых мэтаў, бо забараняе былым займаць дзяржаўныя пасады. На новых людзей ворганы бяспекі не будуць мець кампрамату й магчымасці нефармальна ўплываць па-за законам.
-3
u/curiousmichelle2022 13d ago
Каб пабудаваць нешта новае, трэба прызнаць памылкi. А наша "невероятное" насельнiцтва не хоча признавать свае памылкi. Большасць гэтага насельнiцтва рабiла свядомы выбар у 1994, 2001, 2006, 2010, 2015, 2020 i 2025 гадах. Гэтая большасць будзе выбiраць сабе ў лiдары заўсёды альбо неасавецкiх лукашыстаў, альбо неасавецкiх пракрамлёўскiх кандыдатаў, але нiколi не будзе выбiраць нацыянальна-свядомага альбо хаця б праеўрапейскага кандыдата.
3
u/kitten888 13d ago edited 13d ago
Якім чынам насельніцтва можа прызнаць сваю памылку? Хіба ня зменай улады? Дарэчы, выбарцы ў 1994 і 2025 гадох - гэта рознае насельніцтва, праз 30 год палова ўжо не жывыя.
-3
u/Forward_Tank_7011 Беларусь 13d ago
С учетом бытующего тут сентимента, нацыянальна-свядомы должен в течение 30 минут после избрания объявить войну России, ага.
Ну так-то с этой точки зрения все прокремлевские, кто этого делать не пожелает)
4
u/nemaula 13d ago
кх кх кх, расеі ня трэ ніякую вайну аб'яўляць. яна сама нападзе, як толькі ў Беларусі зьявяцца хоць нейкія адзнакі незалежнасьці. як яна гэта зрабіла з Украінай.
-4
u/Forward_Tank_7011 Беларусь 13d ago
Украина проводила вполне себе независимую политику, которая, как многие скажут, была против интересов РФ - закрепление НАТО в конституции при Порошенко, путь в ЕС при Ющенко. РФ не нападала, почему?
3
u/nemaula 12d ago
што значыць не нападала? ты пад каменем жывеш? вайна трывае з 14 году.
-2
u/Forward_Tank_7011 Беларусь 12d ago
Ющенко был президентом до 2010ого :)
2
u/nemaula 12d ago
і? да 2010 і расея пра ўступ у ната пізьдзела, лол.
0
u/Forward_Tank_7011 Беларусь 12d ago
Выходит, к вторжению приводят не хоть какие-то "адзнакi незалежнасцi", ничего себе! :)
Интересно, а что же тогда? :)
2
u/nemaula 12d ago
адзнакі незалежнасьці. нату ж ты прыплёў ) такі сьмешны маніпулятар. а я кажу - у той час размовы за ната былі на абодвух баках, і ніякай "незалежнай" палітыкай гэта не было.
1
u/Forward_Tank_7011 Беларусь 12d ago
Блин, ну непонятно. Когда Ющенко организовал поставки оружия в Грузию перед конфликтом с РФ - это уже "адзнакi незалежнасцi" или ещё нет?)
Или газовая возня в нулевых с РФ? Или курс на сближение с ЕС?
Ну слушай, мне кажется это все подходит под независимую политику :)
→ More replies (0)
-2
u/Error_404_403 13d ago
"Лихими" 90-е были из-за передела власти между ОПГ, КГБ и официальной властью. Сегодня ОПГ в Беларуси разогнали, и у власти есть лишь два полюса -- Лукаш и КГБ, причём Лукаш сильнее. Поэтому уход Лукаша не приведёт к 90-м: вся борьба будет тихой и подковёрной: попадают из окон какие чинуши, уволят/постреляют каких гебистов. Важно кто придёт к власти. У Беларуси шанс лишь один: образованный и передовой царь с поддержкой важной группы из КГБ, который решит, как в 90-х, монетизировать власть в собственность, одновременно легитимизировав её на Западе. То есть, расставив своих куда нужно, раздемократит законы, отменит правление декретами, освободит политических, даже чэсные выборы организует -- с приглашениями на подсчёт европейцев (на выборах, совершенно без подтасовки, победят, конечно, нужные люди).
Ни у тихановских, ни у какой другой оппозиции на западе, реальных шансов ни на что, кроме участия в гипотетических выборах ещё раз, не будед (а на выборах они наберут 48% против 52% номенклатурного кандидата, так что усё будзе у парадку).
5
u/ambervoid 13d ago
Представьте себе квартиру с ремонтом а-ля бабушатник, то есть требующую срочного и капитального ремонта. То есть придется какое-то время пожить в строительном мусоре, беспорядке и шуме, чтобы потом уже жить в нормальной квартире..... ......но тут приходит крэпкий хазяин, залепливает бабушкины отрывающиеся обои скотчем, закрывает обшарпанные полы колхозными коврами и красит старые рамы вонючей краской. И говорит мол - да если бы не я, вы бы жили в шуме, пыли и беспорядке! Избавил ли этот гений нас от необходимости ремонта? Нет, только усугубил то, что неизбежно предстоит.