r/belarus 14d ago

Палітыка / Politics Бяз Лукашэнкі - назад у ліхія 90-я?

На працягу выбарчай кампаніі 2020-га Лукашэнка як ніколі актыўна пужаў вяртаньнем у “ліхія 90-я” ў выпадку ягонага сыходу. Арганізаваная злачыннасьць сапраўды можа дасягнуць вялікіх памераў, але калі пайсьці па шляху Грузіі ці Эль-Сальвадору, то можна ўсё зачысьціць.

То бок, усе гэтыя ягоныя пагрозы па-сутнасьці хлусьня. Бо праўда ў тым, што народ баяўся не столькі недзяржаўнай мафіі колькі дзяржаўнай. А менавіта — калі “незалежнасьць звалілася нам на галаву” ў вельмі многіх былі прыстойныя сумы на банкаўскіх рахунках. Урад выдатна ведаў, што робіць калі штучна арганізаваў гіпэрінфляцыю і выключна прывілеяваным ці інакш кажучы “сваім” раздаў дармовыя крэдыты. Усё было зроблена чыста “па-Леніну”, пра што пазьней.

Гэтыя грошы неабходна было неадкладна ў нешта ўкладаць таму з’явіліся розныя “фірмы”, а хто баяўся камэрцыйнай рызыкі рабілі адзінае лягічнае, што можна было зрабіць у такой сытуацыі - ўкладаліся ў нерухомасьць. Так і з’явіліся ўсе гэтыя катэджныя пасёлкі. Людзь проста бачылі, што іх абводзяць вакол пальца на іхных уласных вачох і захацелі справядлівасьці.

І Лукашэнка разам з Кебічам былі менавіта кандыдатамі ад той самай улады. Проста Лукашэнка аказаўся больш маладым, энэргічным і г.д. І ён паабяцаў “навесьці парадак”. То бок, атрымліваецца прагаласавалі за самага таго “мафіёзі”. Што ён зрабіў? Усё проста. Разагнаў усе гэтыя вулічныя гоп-стоп банды - хто ў турму, хто ў Расею. Усё гэта шырока асьвятлялася ў медыях як “гераічныя ворганы змагаюцца з злачынствам”.

Але як я ўжо адзначыла, што каб разабрацца з такім відам злачыннасьці псыхапатычны дыктатар далёка не патрэбны. Дастаткова проста жорсткага лідара. А што да дзяржаўнай мафіі - то бок, што датычыцца непасрэдна кішэняў грамадзян, то яны ўжо былі пустыя. Спыняць ужо не было чаго. Хіба, пабаўбатаў ён тады, як заўсёды, нешта наконт “вяртаньня ўкладаў” і кропка.

То бок, прыход Лукашэнкі быў не сымбалем змаганьня з мафіёзным урадам, а ягонай легалізацыяй. А зараз пранікнем у прыроду гэтай самой мафіі. Партыі ж ужо не было. Ва урадзе ўсе думаюць па-рознаму, але ўсё гэта было арганізавана і выканана даволі чотка. Болей за тое - ў палітычным сэнсе яно было зроблена менавіта каб прывесьці Лукашэнку ва ўладу. Лукашэнку ўзялі ў КДБ яшчэ падчас службы ў войску. Дарэчы, ў Расеі паўтарылі практычна тое ж самае прывёўшы Пуціна.

Зараз, чаму зрабілі “па-Леніну”. Бо гэта па-сутнасьці тая ж калектывізацыя. Калі ў вас ёсьць той жа рахунак у банку, то вы - чалавек заможны і такога прымусіць рабіць “што скажуць” цяжка. Трэба было людзей зрабіць галечымі, то бок, “раскулачыць”. Можна назваць гэта “гібрыдным раскулачваньнем”. То бок, грошы аселі ў прыватных кішэнях, але гэта кішэні чэкістаў. А ў іх “ідэі”! То бок, яны лічаць сябе ня меньш як “сьвятымі”, што вядуць народ да “сьветлай будучыні”. Адным словам, хворыя людзі.

Гэта значыць, што ворганы бясьпекі дэмакратычная Беларусь мусіць ствараць з нуля. Вось так: цалкам зьліквідаваць КДБ і ствараць дэмакратычныя прафэсійныя ворганы бясьпекі, дзе будзе асобна контрвыведка, зьнешняя выведка, ваенная контрвыведка і ўрадавая сувязь, то бок адзіны ворган замест КДБ ствараць таксама недапушчальна. Ляяльнымі яны мусяць быць толькі Канстытуцыі, згодна якой Рэспубліка Беларусь гэта прававая дэмакратычная дзяржава. Губляць тут ужо няма чаго. Чэкісты ўжо ледзь не кожны дзень кагосьці выкрадаюць-забіваюць.

0 Upvotes

51 comments sorted by

View all comments

5

u/ambervoid 14d ago

Представьте себе квартиру с ремонтом а-ля бабушатник, то есть требующую срочного и капитального ремонта. То есть придется какое-то время пожить в строительном мусоре, беспорядке и шуме, чтобы потом уже жить в нормальной квартире..... ......но тут приходит крэпкий хазяин, залепливает бабушкины отрывающиеся обои скотчем, закрывает обшарпанные полы колхозными коврами и красит старые рамы вонючей краской. И говорит мол - да если бы не я, вы бы жили в шуме, пыли и беспорядке! Избавил ли этот гений нас от необходимости ремонта? Нет, только усугубил то, что неизбежно предстоит.

3

u/kitten888 14d ago edited 14d ago

Уявіце пенсіянерку 75 гадоў, хворую. Ёй жыць засталося 3-5 гадоў. Свае апошнія гады яна хоча пражыць спакойна, няхай бы з адарванымі шпалерамі. Капітальны рамонт ёй да сракі, бо яна неўзабаве памрэ.

Вось такія людзі будуць эгаістычна выказвацца супраць рэформаў. Ёй да халеры якую краіну яна пакіне ўнукам. Галоўнае, каб пенсію плацілі дастатковую для набыцця цукеркаў для ўнукаў. Старыя людзі найбольш актыўныя выбарцы, іх уплыў на палітыку большы за іх колькасць.

2

u/nemaula 14d ago

а ёсьць нейкая статыстыка? па маіх адчуваньнях шмат пенсіянераў ужо даўно не галасуе, за іх галасуюць.

1

u/kitten888 14d ago

Па Беларусі няма, але гэта сусветнае назіранне: моладзь бярэ ўдзел у вулічных пратэстах, а старыя ў выбарах. Можаце пагугліць voters activity by age correlation.

2

u/nemaula 14d ago

ну на вуліцу зразумела што маладзейшыя выйдуць. так та ў мяне шмат сваякоў, хто супраць лукі, але нікуды не пойдуць альбо з нагоды стану здароўя, альбо стомленасьці ад усяго навокал, і паняверцы ў нейкія зьмены.

1

u/kitten888 14d ago

У гэтай гутарцы я націскаю на сістэмныя рэформы, а ня змену Лукі. То бок, прыватызацыю, змяншэнне ролі дзяржавы ў грамадзтве, лібералізацыю СМІ. Як зменіцца ўлада выношу за дужкі разважанняў, мо сам падохне, мо змовай яго прыбяруць.