r/belarus 14d ago

Палітыка / Politics Бяз Лукашэнкі - назад у ліхія 90-я?

На працягу выбарчай кампаніі 2020-га Лукашэнка як ніколі актыўна пужаў вяртаньнем у “ліхія 90-я” ў выпадку ягонага сыходу. Арганізаваная злачыннасьць сапраўды можа дасягнуць вялікіх памераў, але калі пайсьці па шляху Грузіі ці Эль-Сальвадору, то можна ўсё зачысьціць.

То бок, усе гэтыя ягоныя пагрозы па-сутнасьці хлусьня. Бо праўда ў тым, што народ баяўся не столькі недзяржаўнай мафіі колькі дзяржаўнай. А менавіта — калі “незалежнасьць звалілася нам на галаву” ў вельмі многіх былі прыстойныя сумы на банкаўскіх рахунках. Урад выдатна ведаў, што робіць калі штучна арганізаваў гіпэрінфляцыю і выключна прывілеяваным ці інакш кажучы “сваім” раздаў дармовыя крэдыты. Усё было зроблена чыста “па-Леніну”, пра што пазьней.

Гэтыя грошы неабходна было неадкладна ў нешта ўкладаць таму з’явіліся розныя “фірмы”, а хто баяўся камэрцыйнай рызыкі рабілі адзінае лягічнае, што можна было зрабіць у такой сытуацыі - ўкладаліся ў нерухомасьць. Так і з’явіліся ўсе гэтыя катэджныя пасёлкі. Людзь проста бачылі, што іх абводзяць вакол пальца на іхных уласных вачох і захацелі справядлівасьці.

І Лукашэнка разам з Кебічам былі менавіта кандыдатамі ад той самай улады. Проста Лукашэнка аказаўся больш маладым, энэргічным і г.д. І ён паабяцаў “навесьці парадак”. То бок, атрымліваецца прагаласавалі за самага таго “мафіёзі”. Што ён зрабіў? Усё проста. Разагнаў усе гэтыя вулічныя гоп-стоп банды - хто ў турму, хто ў Расею. Усё гэта шырока асьвятлялася ў медыях як “гераічныя ворганы змагаюцца з злачынствам”.

Але як я ўжо адзначыла, што каб разабрацца з такім відам злачыннасьці псыхапатычны дыктатар далёка не патрэбны. Дастаткова проста жорсткага лідара. А што да дзяржаўнай мафіі - то бок, што датычыцца непасрэдна кішэняў грамадзян, то яны ўжо былі пустыя. Спыняць ужо не было чаго. Хіба, пабаўбатаў ён тады, як заўсёды, нешта наконт “вяртаньня ўкладаў” і кропка.

То бок, прыход Лукашэнкі быў не сымбалем змаганьня з мафіёзным урадам, а ягонай легалізацыяй. А зараз пранікнем у прыроду гэтай самой мафіі. Партыі ж ужо не было. Ва урадзе ўсе думаюць па-рознаму, але ўсё гэта было арганізавана і выканана даволі чотка. Болей за тое - ў палітычным сэнсе яно было зроблена менавіта каб прывесьці Лукашэнку ва ўладу. Лукашэнку ўзялі ў КДБ яшчэ падчас службы ў войску. Дарэчы, ў Расеі паўтарылі практычна тое ж самае прывёўшы Пуціна.

Зараз, чаму зрабілі “па-Леніну”. Бо гэта па-сутнасьці тая ж калектывізацыя. Калі ў вас ёсьць той жа рахунак у банку, то вы - чалавек заможны і такога прымусіць рабіць “што скажуць” цяжка. Трэба было людзей зрабіць галечымі, то бок, “раскулачыць”. Можна назваць гэта “гібрыдным раскулачваньнем”. То бок, грошы аселі ў прыватных кішэнях, але гэта кішэні чэкістаў. А ў іх “ідэі”! То бок, яны лічаць сябе ня меньш як “сьвятымі”, што вядуць народ да “сьветлай будучыні”. Адным словам, хворыя людзі.

Гэта значыць, што ворганы бясьпекі дэмакратычная Беларусь мусіць ствараць з нуля. Вось так: цалкам зьліквідаваць КДБ і ствараць дэмакратычныя прафэсійныя ворганы бясьпекі, дзе будзе асобна контрвыведка, зьнешняя выведка, ваенная контрвыведка і ўрадавая сувязь, то бок адзіны ворган замест КДБ ствараць таксама недапушчальна. Ляяльнымі яны мусяць быць толькі Канстытуцыі, згодна якой Рэспубліка Беларусь гэта прававая дэмакратычная дзяржава. Губляць тут ужо няма чаго. Чэкісты ўжо ледзь не кожны дзень кагосьці выкрадаюць-забіваюць.

0 Upvotes

51 comments sorted by

View all comments

-3

u/curiousmichelle2022 14d ago

Каб пабудаваць нешта новае, трэба прызнаць памылкi. А наша "невероятное" насельнiцтва не хоча признавать свае памылкi. Большасць гэтага насельнiцтва рабiла свядомы выбар у 1994, 2001, 2006, 2010, 2015, 2020 i 2025 гадах. Гэтая большасць будзе выбiраць сабе ў лiдары заўсёды альбо неасавецкiх лукашыстаў, альбо неасавецкiх пракрамлёўскiх кандыдатаў, але нiколi не будзе выбiраць нацыянальна-свядомага альбо хаця б праеўрапейскага кандыдата.

-1

u/Forward_Tank_7011 Беларусь 14d ago

С учетом бытующего тут сентимента, нацыянальна-свядомы должен в течение 30 минут после избрания объявить войну России, ага.

Ну так-то с этой точки зрения все прокремлевские, кто этого делать не пожелает)

5

u/nemaula 14d ago

кх кх кх, расеі ня трэ ніякую вайну аб'яўляць. яна сама нападзе, як толькі ў Беларусі зьявяцца хоць нейкія адзнакі незалежнасьці. як яна гэта зрабіла з Украінай.

-4

u/Forward_Tank_7011 Беларусь 13d ago

Украина проводила вполне себе независимую политику, которая, как многие скажут, была против интересов РФ - закрепление НАТО в конституции при Порошенко, путь в ЕС при Ющенко. РФ не нападала, почему?

3

u/nemaula 13d ago

што значыць не нападала? ты пад каменем жывеш? вайна трывае з 14 году.

-2

u/Forward_Tank_7011 Беларусь 13d ago

Ющенко был президентом до 2010ого :)

2

u/nemaula 13d ago

і? да 2010 і расея пра ўступ у ната пізьдзела, лол.

0

u/Forward_Tank_7011 Беларусь 13d ago

Выходит, к вторжению приводят не хоть какие-то "адзнакi незалежнасцi", ничего себе! :)

Интересно, а что же тогда? :)

2

u/nemaula 13d ago

адзнакі незалежнасьці. нату ж ты прыплёў ) такі сьмешны маніпулятар. а я кажу - у той час размовы за ната былі на абодвух баках, і ніякай "незалежнай" палітыкай гэта не было.

1

u/Forward_Tank_7011 Беларусь 13d ago

Блин, ну непонятно. Когда Ющенко организовал поставки оружия в Грузию перед конфликтом с РФ - это уже "адзнакi незалежнасцi" или ещё нет?)

Или газовая возня в нулевых с РФ? Или курс на сближение с ЕС?

Ну слушай, мне кажется это все подходит под независимую политику :)

2

u/nemaula 13d ago

лол, рф сама чачэні зброю прадавала падчас вайны. і? калі гэта грошы, каго трэба грошы, можна "аднесьціся з паразуменьнем". і мы бачым, чым гэта скончылся ўсё. на Ўкраіну расея напала, а Беларусь поўнасьцю акупаваная. лол, калі ў кабінетах гэбні вісяць партрэты хуйла і расейскія сьцягі. і да, увесь гэты працэс не пачаўся ў 10-х, ці нулявых. увесь гэны варушняк на данбасе рыхтавалі з канца 90-х.

1

u/Forward_Tank_7011 Беларусь 13d ago

Ты привел утверждение, что независимая политика привела к вторжению России. Я привел тебе конкретный факт, что Ющенко проводил независимую (от РФ по крайней мере) политику в нулевых, и вторжения не случилось. Следовательно, твое изначальное утверждение не соответствует реальности.

Зачем ты в ответ обрушил на меня поток незамутненного сознания остаётся загадкой :)

2

u/nemaula 13d ago

а я сьцвярджаю, што гэтая "незалежная" палітыка ў межах статыстычнай памылкі. і да - нават прарасейскія хуі могуць намагацца весьці "незалежную" палітыку для "палітычнага" гандлю з расеяй. як увесь час робіць вусатая піздота. глабальна гэта нічога не мяняе, вусаты застаецца марыянеткай хуйла.

→ More replies (0)