r/belarus • u/curiousmichelle2022 • 12d ago
Грамадства / Society Пытанне пра аматараў неамарксiзм-неасталiнiзм i iншыя камунiстычныя iдэалогii.
З болем назiраю, што ў Беларусi шмат хто не ведае пра жахлiвыя ўчынкi савецкай улады. Шмат хто не ведае пра Курапаты, Хайсы, гвалтоўную калектывiзацыю з раскулачваннем, пра знiшчэнне нацыянальнай iнтэлiгенцыi. А вялiкая частка насельнiцтва нават расхвальвае савецкi лад. Хто яны? Проста невукi, апрацаваныя дзяржаўнай неасавецкай прапагандай? Нашчадкi камунiстычных халуёў, даносчыкаў i чэкiстаў? Вы можаце спытаць, чаму я лiчу гэтае пытанне такiм важным. Усё дастаткова проста - Беларусь не правяла люстрацыю, камунiсты не адказалi за свае жудасныя ўчынкi. Без асэнсавання камунiстычнай сутнасцi мы не можам разлiчваць на нейкi прагрэс. Насельнiцтва не жадала памятаць i ведаць пра ахвяры бальшавiзму - i вось зараз адбываецца тое, што мы назiраем.
-7
u/[deleted] 12d ago
[removed] — view removed comment