r/belarus • u/KimkaCat • 11d ago
Палітыка / Politics Беларусы гэта як яйкі, якіх усіх склалі ў адзін кошык
Абсалютная большасьць беларусаў з’ехала ў Польшчу. То бок, “у Польшчу” практычна азначае “ў эміграцыю”. І гэта праблема.
За перыяд з 2020-га году вядома як мінімум пра чатыры выпадкі выкраданьняў і забойстваў беларускіх палітэмігрантаў і ўсе гэтыя людзі знаходзіліся пад той ці іншай польскай абаронай:
- Раман Пратасевіч меў польскую міжнародную абарону на што рэжым адкрыта плюнуў ажыцьцявіўшы акт паветранага пірацтва і ў выніку яго паняволіў.
- Анжаліка Мельнікава мела польскае грамадзянства і была таемна выкрадзеная КДБ з трэцяй краіны.
- Зьміцер Касьпяровіч быў жорстка забіты ў Варшаве.
- Анатоль Котаў ажыцяўляў сваю дзейнасьць у Польшчы, то бок з высокай доляй упэўненасьці можна меркаваць, што таксама меў польскую міжнародную абарону. Зьнік у Турцыі пры таямнічых абставінах.
То бок, у Польшчы чалавек, канечне, нешта значыць, але не так каб вельмі шмат. І рэжым гэтым карыстаецца.
Гэта значыць, што калі вы хочаце зрабіць нешта значнае, то Польшча гэта для вас небясьпечная краіна. То бок, найперш трэба пераехаць у больш небясьпечнае месца, гэта значыць рухацца у заходнім накірунку. Бо у той жа Заходняй Эўропе чалавек сапраўды нешта значыць. Так, гэта далёка не значыць, што калі вы будзеце ваяваць з рэжымам, то будзеце жыць у камфорце. Варожая (расейская, рэжымная і г.д.) агентура прысутнічае паўсюль і яна бязумоўна вас будзе даставаць. Але ёсьць адно вялікае “але”: тут ім давядзецца сапраўды лічыцца з законам. Як, дарэчы і вам самім. Але калі вы ведаеце, што робіце, то будзеце пасьпяхова прасоўвацца. У Польшчы ж за вас проста возьмуцца крымінальнікі.
І справа, дарэчы, не столькі нават у самой Польшчы, колькі непасрэдна ў нераўнамерным распаўсюдзе дыяспары. Гэта вялікая праблема, мяркую, самая галоўная на сёньняшні дзень. Трэба мець на ўвазе наступнае, што пакуль, што на дадзены момант супраць рэжыма зрабіць нічога істотнага не атрымаецца. Таму зараз перад беларускай эміграцыяй стаіць адна вялікая задача - дывэрсіфікацыя расьсяленьня. Беларусы маюць распаўсюдзіцца па ўсяму Захаду (найлепш Заходняя Эўропа, ЗША, Канада, Аўстралія і Новая Зэляндыя). Зноў жа, трэба браць прыклад з габрэйскай дыяспары ці нават паглядзець на украінскую - неба і зямля. Інакш будзе практычна як у Беларусі да 2020-га году - ў той жа Польшчы балбочаце на кухне, анляйн, але як толькі падымаеце галаву “вышэй чым пакладзена”, што можа здарыцца з кожным - яе губляеце.
Вось калі беларусы расьселеныя па мноству краін дзе галоўнае, што правы чалавека маюць значэньне, то тады можна будзе ўпэўнена стаяць на сваіх ногах і сапраўды нешта зьмяніць.
1
u/Alarming-Ad-8228 9d ago
Большинство белорусов живёт в Беларуси, семьями, родителями и даже счастливы
1
u/KAFA_NDH 11d ago
Про Мельникому смешно, которая из Польши вылетела в Англию, а оттуда на Шри-Ланку. Похищение века, не иначе
3
u/kitten888 11d ago
Ведаеце як пачыналіся Эскадроны смерці ў 1990-я? Спачатку знікла Віннікава, старшыня Нацбанку. Пайшлі чуткі, што яе забілі, аднак яна потым знайшлася ў Англіі. Далей зніклі
- Юрась Захаранка, былы міністр унутраных спраў
- Віктар Ганчар, старшыня выбарчага камітэту
- Зміцер Завадскі, фатограф Лукі
- Анатоль Красоўскі, бізнэсовец, быў разам з Ганчаром
Але на гэта грамадзтва ўжо дзівілася абыякава, маўляў, потым знойдуцца, як Віннікава?! Але яны не знайшліся. Вось так і з Мельнікавай. Яна знойдзецца, а наступныя - не.
1
u/KAFA_NDH 10d ago
я написал конкретно про Мельникову, которую можно убрать со списка, а не ставить её в ряд с другими людьми, у которых трагичная судьба, они не улетали отдыхать, делая из этого сенсации
3
u/kitten888 11d ago
Дадам, Віталь Шышоў, кіраўнік Беларускага дому ва Украіне, быў забіты ў Кіеве, 2021 г. У любым выпадку высновы вы зрабілі слушныя.